wd wp Пошук:

Яані Пеўху

Я́анi Пе́ўху (нарадзіўся 17 жніўня 1978 года) фінскі музыкант, прадзюсар і аўтар песен. Ён з’яўляецца заснавальнікам і вакалістам фінскай групы Iconcrash і зараз працуе над сваiм дэбютным сольным альбомам. У цяперашні час ён пражывае ў Хельсінкі, Фінляндыя.

Бiяграфiя

Пеўху нарадзіўся ў Anjalankoski, Фінляндыя, ў сям’i джазавага музыканта, Kari Peuhu. Яго мацi, Heli Ahoniitty, — фатограф. У 7 гадоў Яанi пачаў займацца музыкай. Спачатку ён iграў на фартэпіяна, годам пазней ён навучыўся iграць на барабанах. У 13 гадоў ён заснаваў сваю першую групу Chaoslord. Праз год, калi яму было 14, ён сыграў першы канцэрт у Ruovesi.

Пеўху быў барабаншчыкам ў некалькіх групах, уключаючы Scarlet Youth, Varjo, Deadbabes, Myyt, Mary-Ann, Billy-Goats, Jalankulkuämpäri, Kinetic i Vuk.

Яанi пачаў сваю сольную кар’еру ў 2004 годзе, калі стварыў сваю першую запіс як спявак/аўтар песен пад назвай Iconcrash. Яанi таксама працаваў у студыі ў якасці прадзюсара або запрошанага музыканта з такімі артыстамі як Before the Dawn (група), Swallow The Sun, To/Die/For, Thunderstone, Wiidakko i Anna Eriksson.

З першага рэлiзу Iconcrash «Nude» (2005) Пеўху гастраляваў са сваёй групай у Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Расіі, Германіі, Італіі, краінах Балтыі і ЗША.

У верасні 2012 года Яанi Пеўху абвясціў аб пачатку сваёй сольнай кар’еры і цяпер працуе над сваiм дэбютным сольным альбомам у Лондане і Хельсінкі.

Узнагароды

У 2012 годзе Iconcrash з песняй «We Are The Night» прайшлi ў фiнал конкурсу UMK (Eurovision Song Contest), а ў 2009 Яанi Пеўху стаў сааўтарам песні «10.000 Light Years» для групы Kwan разам з Паўлі Рантасалмi (The Rasmus), якая прайшла ў фiнал Еўрабачання ў Фiнляндыi.

Дыскаграфiя

Mary-Ann

Billy-Goats

Jalankulkuämpäri

Deadbabes

Iconcrash

Viola

Ratas

Luomakunta

Before the Dawn

Varjo

Thunderstone

Swallow the Sun

Anna Eriksson

Scarlet Youth

Kwan

Black Sun Aeon

Rain Diary

Grendel

Wiidakko

Hevisaurus

To/Die/For

Зноскі

  1. https://www.inferno.fi/uutiset/kotimaisista-tekijanimista-koostuva-mercury-circle-julkaisi-ensimmaisen-singlensa-katso-video/ Праверана 13 жніўня 2020.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікідадзеныя:Артыкулы без інтэрвікі-спасылак на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Прадзюсары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Музыканты Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Прадзюсары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадзюсары Фінляндыі