Ю́шкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Юшкаў Груд(польск.) бел..
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ПНР.
На 1 студзеня 1941 года ў склад сельсавета ўваходзіў 31 населены пункт, насельніцтва сельсавета складала 2108 чалавек.