wd wp Пошук:

Юшавіцкі сельсавет

Ю́шавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Юшавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сейлавіцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1037 чалавек[2], з іх 90,5 % — беларусы, 4,9 % — палякі, 3,4 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Юшавічы, вёскі Бузуны, Бучныя, Затур’я, Ракавічы, Цагельня.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе