wd wp Пошук:

Юха Кусці Паасіківі

Юха Кусці Паасіківі (фінск.: Juho Kusti Paasikivi, пры нараджэнні Юхан Густаў Хельстэн, шведск.: Johan Gustaf Hellstén; 27 лістапада 1870, Тамперэ — 14 снежня 1956, Хельсінкі) — фінскі палітычны дзеяч, 7-ы прэзідэнт Фінляндыі.

У 1903—1913 і 1917—1918 гг. уваходзіў у кіруючыя органы старафінскай партыі, выступаючы супраць палітыкі русіфікацыі, але з’яўляўся праціўнікам радыкальных дзеянняў. У 1907—1913 — дэпутат фінляндскага сейма. У 1914—1934 — генеральны дырэктар банка «Кансаліс-Асакэ-Панка». У траўні-лістападзе 1918 г. — прэм’ер-міністр Фінляндыі. На гэтай пасадзе выступаў за ўвядзенне ў краіне манархічнай формы праўлення.

Кіраваў фінляндскай дэлегацыяй на савецка-фінляндскіх мірных перамовах, якая падпісала 14 кастрычніка 1920 Тартускі мірны дагавор паміж Фінляндыяй і Расіяй.

У 1934 годзе быў прызначаны паслом у Швецыі, дзе актыўна працаваў над арганізацыяй фінска-шведскага абарончага саюза. У 1939 годзе стаў кіраўніком фінскай дэлегацыі на савецка-фінскіх перамовах, а пасля пачатку баявых дзеянняў паміж дзвюма краінамі атрымаў пасаду міністра без партфеля. 13 сакавіка 1940 года ён падпісаў Маскоўскі мірны дагавор, які скончыў Зімнюю вайну (1939—1940).

Па заканчэнні Вайны-працягу (1941—1944) у лістападзе 1944 быў ізноў прызначаны прэм’ер-міністрам Фінляндыі, пасля чаго ўзяў курс на аднаўленне добрасуседскіх адносін з Савецкім Саюзам. Пад ціскам савецкага ўрада ён быў вымушаны ўвесці ў склад урада члена камуністычнай партыі, чаго раней у гісторыі краіны ніколі не здаралася. У красавіку 1945 сфармаваў другі ўрад, які абапіраўся на пагадненне трох буйных фракцый парламента: камуністаў, сацыял-дэмакратаў і Аграрнага саюза.

11 сакавіка 1946 г. змяніў Карла Манэргейма на пасадзе прэзідэнта Фінляндыі. На гэтай пасадзе асноўную ўвагу надаваў знешняй палітыцы ў цэлым і нармалізацыі адносін з СССР у прыватнасці. Яго палітыка атрымала назву «Лінія Паасіківі».

Зноскі

  1. Паасикиви Юхо Кусти // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Vuoden 1907 eduskuntavaaleissa valitut kansanedustajatOikeusministeriö. Праверана 29 мая 2017.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 14 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тамперэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Хіетаніемі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Льва Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сокала
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Прэзідэнты Фінляндыі
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паслы Фінляндыі ў Швецыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Фенаманы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Юрысты Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі