wd wp Пошук:

Юсі Курыкала

Юсі Курыкала (фінск.: Jussi Kurikkala; 12 жніўня 1912, Калаёкі — 10 сакавіка 1951, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі лыжнік і лёгкаатлет, двухразовы чэмпіён свету ў лыжных гонках.

За сваю кар’еру выступаў на трох чэмпіянатах свету, на якіх заваяваў два залатыя і адзін сярэбраны медаль. На чэмпіянаце свету 1937 года заваяваў срэбра ў эстафетнай гонцы, акрамя таго быў 5-м у гонцы на 18 км. На чэмпіянаце свету 1938 года заваяваў золата ў эстафеце, а таксама заняў 6-е месца ў гонцы на 18 км і 7-е месца ў гонцы на 50 км. На чэмпіянаце 1939 года стаў пераможцам у гонцы на 18 км.

Акрамя лыжных гонак займаўся лёгкай атлетыкай, на Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане, удзельнічаў у марафонскім забегу і заняў у ім 13-е месца.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лыжных гонках
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Спартсмены некалькіх відаў спорту
Катэгорыя·Марафонцы Фінляндыі
Катэгорыя·Лыжнікі Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Астработніі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года