wd wp Пошук:

Юсефін Эквіст

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ганна Леніта Юсефін Эквіст (шведск.: Anna Lenita Josefine Öqvist; нар. 23 ліпеня 1983), больш вядомая як Юсефін Эквіст (шведск.: Josefine Öqvist) — шведская футбалістка, паўабаронца. Аўтар пераможнага гола ў вароты зборнай Канады ў матчы паўфіналу Чэмпіянату міру 2003.

Кар’ера

Першапачаткова Юсефін выступала на пазіцыі нападаючай, аднак у заяўку футбольнага турніру летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года яна трапіла як паўабаронца. Падчас турніру футбалістка атрымала сур’ёзную траўму і была заменена Марыяй Арансан.

З 2005 года Юсефін выступала ў футбольным клубе «Лінчэпінг» з аднайменнага горада. Пасля ўдалага для футбалісткі сезона 2008 года паступіла прапанова перайсці ў футбольны клуб «Умеа». Аднак Эквіст палічыла за лепшае заключыць новы кантракт тэрмінам на два гады са сваім цяперашнім клубам. У лістападзе 2009 года старэйшая сястра Юсефіны Караліна Эквіст памерла падчас эпілептычнага прыпадку ва ўзросце 29 гадоў. У 2011 годзе футбалістка перайшла ў футбольны клуб «Цюрэса».

У складзе зборнай Швецыі на Чэмпіянаце свету 2011 Эквіст выходзіла на поле ва ўсіх матчах. 16 ліпеня 2011 г. у матчы за трэцяе месца супраць зборнай Францыі яна атрымала чырвоную картку за сутыкненне з францужанкай Соняй Бампастор. Але і ў меншасці зборная Швецыі атрымала перамогу з лікам 2:1. Эквіст таксама вызначылася ў паўфінальным матчы з будучымі чэмпіёнкамі — зборнай Японіі, але ў выніку Швецыя прайграла з лікам 1:3.

У студзені 2012 года Юсефін паведаміла, што цяжарная, з прычыны чаго прапусціла сезон-2012. Пасля нараджэння дачкі, Стэлы, Эквіст прыняла рашэнне працягнуць кар’еру ў футбольным клубе «Крысціянстад». Гэта было абумоўлена тым, што Юсефін жыла ў той час у суседнім горадзе Мальмё разам з дацкім прафесійным хакеістам Стэфанам Ласенам, які выступаў за хакейны клуб «Мальмё».

Пасля заканчэння хатняга Чэмпіянату Еўропы 2013 Эквіст заключыла кантракт з французскім футбольным клубам «Манпелье».

Зноскі

  1. Josefine Öqvist // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Упсале