Лейла Еры Юсефіна Сетэрберг Барнебуш (швед. Leyla Jerrie Josephine Zetterberg Bornebusch; нар. 12 верасня 1981 года, Стакгольм, Швецыя) — шведская актрыса, рэжысёр і пісьменніца.
Юсефіна — дачка рэстаратара Пера Лангё-Крыстыянсена, сцэнографа, мастака па касцюмах і рэквізіце Кіяна Барнебуша, унучка рэстаратара Педэра Барнебуша.
Знялася ў двухгадовым узросце ў фільме Мары-Луізы Экман «Сучасныя людзі» (швед. Moderna människor, 1983). У дзяцінстве грала ў «Нашым тэатры» (Vår teater). Атрымала прызнанне ў 18-гадовым узросце ў ролі дзяўчыны з вышэйшага класа Мадлен Буас дэ Блак (Madeleine Boisse de Blaque) у тэлесерыяле «Rederiet» (1999). Пасля гэтага яна знялася ў некалькіх фільмах і тэлесерыялах. У 2018 годзе дэбютавала ў якасці кінарэжысёра, зняўшы фільм «Lasse-Majas detektivbyrå — Det första mysteriet».
У яе двое дзяцей (2015 і 2016 гадоў нараджэння) ад партнёра Эрыка Сетэрберга.