wd wp Пошук:

Юсефіна Барнебуш

Лейла Еры Юсефіна Сетэрберг Барнебуш (швед. Leyla Jerrie Josephine Zetterberg Bornebusch; нар. 12 верасня 1981 года, Стакгольм, Швецыя) — шведская актрыса, рэжысёр і пісьменніца.

Біяграфія

Юсефіна — дачка рэстаратара Пера Лангё-Крыстыянсена, сцэнографа, мастака па касцюмах і рэквізіце Кіяна Барнебуша, унучка рэстаратара Педэра Барнебуша.

Знялася ў двухгадовым узросце ў фільме Мары-Луізы Экман «Сучасныя людзі» (швед. Moderna människor, 1983). У дзяцінстве грала ў «Нашым тэатры» (Vår teater). Атрымала прызнанне ў 18-гадовым узросце ў ролі дзяўчыны з вышэйшага класа Мадлен Буас дэ Блак (Madeleine Boisse de Blaque) у тэлесерыяле «Rederiet» (1999). Пасля гэтага яна знялася ў некалькіх фільмах і тэлесерыялах. У 2018 годзе дэбютавала ў якасці кінарэжысёра, зняўшы фільм «Lasse-Majas detektivbyrå — Det första mysteriet».

У яе двое дзяцей (2015 і 2016 гадоў нараджэння) ад партнёра Эрыка Сетэрберга.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Josephine Bornebusch // ČSFD — 2001.
  3. Josephine Bornebusch // MAK
  4. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Former StudentsWilliam Esper Studio. Праверана 5 лютага 2017.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе