wd wp Пошук:

Юрый Эдуардавіч Глушакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глушакоў. Ю́рый Эдуа́рдавіч Глушако́ў (нарадзіўся ў 1966 годзе, Гомель, БССР) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Служыў у Савецкай Арміі, у войсках ВПС. Затым працаваў па рабочых спецыяльнасцях. Адначасова скончыў з адзнакай БДУ і аспірантуру. У 1997—2005 працаваў навуковым супрацоўнікам у Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. У 2006—2009 — выкладчык, у тым ліку — асістэнт кафедры Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Аўтар шэрагу навуковых публікацый і сцэнараў навукова-папулярных тэлефільмаў для тэлеканала «Лад».

Палітычная дзейнасць

У 1991 адзін з арганізатараў чарнобыльскага страйку ў Гомелі, у выніку якой ахвяры катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дамагліся сацыяльных ільгот.

У жніўні 1991 года ўдзельнік абароны «Белага дома» ў Маскве (Расія) падчас камуністычнага путчу.

У 2003—2007 незалежны дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. Дэлегат 1-га і 2-га Кангрэсаў дэмакратычных сіл Беларусі, сябар Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя».

31 мая 2010 Беларуская партыя «Зялёныя» вылучыла яго ў якасці свайго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі[2]. 27 верасня 2010 ЦВК Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Юр’я Глушакова на чале з Дзмітрыем Кучуком, якая ўключала 244 чалавекі[3]. Тым не менш 29 кастрычніка палітык заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкай гонкі праз не сабраныя 100 000 подпісаў у сваю падтрымку[4].

Сям’я

Удавец. Выхоўвае дачку.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 1 студзеня 2022.
  2. «Зялёным» кандыдатам у прэзідэнты вылучылі Глушакова(недаступная спасылка)
  3. ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы 17 патэнцыйных кандыдатаў(недаступная спасылка)
  4. Глушакоў заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкай кампаніі(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Эколагі Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускай партыі «Зялёныя»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі