wd wp Пошук:

Юрый Сяргеевіч Цюкалаў

Юрый Сяргеевіч Цюкалаў (руск.: Ю́рий Серге́евич Тюка́лов; 4 ліпеня 1930, Ленінград -19 лютага 2018, Санкт-Пецярбург) — двухразовы алімпійскі чэмпіён, шасціразовы чэмпіён Еўропы, заслужаны майстар спорту (1952) і заслужаны трэнер па акадэмічным веславанні, мастак, архітэктар, Ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга (2002). Выпускнік Ленінградскага вышэйшага мастацка-прамысловага вучылішча ім. В. І. Мухінай.

Спартыўныя дасягненні

Выхаванец заслужаных трэнераў СССР В. А. Саўрымовіч і М. І Саўрымовіча. Шматразовы чэмпіён СССР (1948—1962) у складзе спортклуба «Чырвоны Сцяг», чэмпіён Еўропы (1954, 1956—1959 і 1961). Першы савецкі Алімпійскі чэмпіён.

Поспех Юрыя Цюкалова ў гонках адзіночак стаў адной з сенсацый Хельсінскіх Алімпійскіх гульняў 1952. Адначасова з залатым медалём чэмпіёна яму ўручылі і вышэйшую ўзнагароду вяслярнага клуба Фінляндыі.

Сканаў 19 лютага 2018 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры. У 2019 годзе на магіле адкрыта надмагілле.

Зноскі

  1. 1 2 Juri Tchukalov Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. Yury Tyukalov Праверана 31 студзеня 2020.
  3. 1 2 Тюкалов Юрий Сергеевич Праверана 3 лютага 2020.
  4. Двукратный олимпийский чемпион Юрий Тюкалов отмечает день рождения — 2016. Праверана 3 лютага 2020.
  5. Тюкалов Юрий Сергеевич Праверана 3 лютага 2020.
  6. Two-time Olympic rowing champion Tyukalov dies
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня