wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Чарванёў

Юрый Мікалаевіч Чарванёў (нар. 15 студзеня 1958, Баранавічы) — беларускі спартсмен па лёгкай атлетыцы (бар’ерны бег), майстра спорту СССР міжнароднага класа. Вучань заслужанага трэнера і настаўніка Беларусі Уладзіміра Радчанкі.

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу (цяпер — гімназія № 4 г. Баранавічы) i паступiў у Беларускi iнстытут фiзiчнай культуры. Пасля атрымання дыплома ў 1979 годзе працаваў інструктарам Мінскага абласнога савета фізкультурна-спартыўнага аб’яднання «Дынама».

Пасля траўмы i працяглага лячэння давялося пакiнуць лёгкую атлетыку. Зацiкавiўся бiльярдным спортам, пачаў арганiзоўваць чэмпiянаты па бiльярдзе. У 1984—1996 гадах — трэнер каманды спартыўнага таварыства «Дынама». З 2001 года — старшыня судзейскай калегіі міжнароднага камітэта па «Пірамідзе» (більярдны спорт).

З’яўляецца арбітрам міжнароднай катэгорыі па більярднаму спорту, неаднаразова прызначаўся галоўным суддзёй сусветных і кантынентальных форумаў па гэтым віду спорту.

Дасягненні

У 1980 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы ў закрытых памяшканнях (г. Зіндэльфінген, Германія). Двойчы (1980, 1981) быў чэмпіёнам СССР па бегу на 60 і 110 метраў з бар’ерамі. З’яўляецца рэкардсменам Еўропы i свету (1977, 1980). Свой лепшы вынік Юрый Чарванёў паказаў у 1980 годзе — 7,54 секунды. На Алімпіядзе ў маскоўскіх Лужніках з-за застарэлай траўмы заняў толькі 8-е месца.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Бегуны з бар’ерамі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе