wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Падабед

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Падабед.

Юрый Мікалаевіч Падабед (нар. 5 сакавіка 1962[3], Слуцк, БССР, СССР) — былы камандзір палка міліцыі адмысловага прызначэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Уваходзіць у Чорны спіс Еўрасаюза, спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

Біяграфія

Юрый Падабед нарадзіўся ў 1962 годзе ў Слуцку. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае палітычнае вучылішча, у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і справавое адміністраванне». Пяць гадоў служыў у Польшчы, чатыры гады — на Далёкім Усходзе, а таксама ў Літве і Германіі. У 1996 годзе вярнуўся ў Беларусь, камандаваў батальёнам спецпрызначэння МУС. У красавіку 1999 года прызначаны начальнікам штаба мінскага АМАП, праз паўгода стаў камандзірам атрада міліцыі адмысловага прызначэння. У канцы ліпеня 2008 года па ўласным жаданні пакінуў гэтую пасаду па стане здароўя. Падабед так пракаментаваў гэтае рашэнне:

«Я прыняў такое рашэнне сам. Дзе буду працаваць далей, яшчэ не ведаю. У мяне ёсць некаторыя праблемы са здароўем, прычым сур’ёзныя. У мяне з хрыбетнікам праблемы і ціск скача. Нічога дзіўнага: работа нервовая. Яшчэ раз паўтару: рашэнне пра сыход я прыняў сам, на мяне ніхто не ціснуў. Магу сказаць, што жонка толькі задаволеная. Маладым дарогу трэба саступаць, а змена ў мяне больш чым годная».

Яго месца заняў Юрый Караеў. Паводле розных версій, пасля адстаўкі Падабеду прапанавалі працу ў ГУУС, але ён адмовіўся, бо не хацеў працаваць намеснікам Аляксандра Найдзенкі. Такім чынам, Падабед сышоў на пенсію ва ўзросце 46 гадоў.

Пасля сыходу ў сваіх інтэрв’ю Падабед казаў, што можа паспрабаваць сябе ў іншай якасці на нейкім прадпрыемстве.

З 2009 года ўзначальвае службу бяспекі беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа.

Чыны і званні

Палкоўнік міліцыі.

Узнагароды

У 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў Падабед быў узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.

Санкцыі ЕС, ЗША

Як камандуючы АМАП, які сам прымаў удзел і быў непасрэдна адказны за жорсткія разгоны мірных дэманстрацый і збіванне супрацоўнікамі ўдзельнікаў акцый пратэсту, у прыватнасці, у 2004 і 2008 гадах, Юрый Падабед у 2004 годзе быў занесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[1][3].

Таксама Падабед па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзідэнцкіх выбараў 2006 года з лютага 2007 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты[4][5].

Сям’я

Юрый Падабед жанаты другі раз. Мае двух дарослых сыноў ад першага шлюбу і дачку ад другога.

Зноскі

  1. 1 2 Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел. (15 кастрычніка 2012). Праверана 13 ліпеня 2020.
  2. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  3. 1 2 Sanctions List Search(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША. Праверана 21 ліпеня 2021.
  4. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  5. Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (27 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь