У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абухоўскі. Юрый Максімавіч Абухоўскі (нар. 6 мая 1944, в. Жытомля, Скідзельскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі геамарфолаг, ландшафтазнавец. Доктар геаграфічных навук (1998), прафесар.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Геаграфія», 1967), Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Фізічная геаграфія, геахімія і геафізіка ландшафтаў», 1976).
Працаваў у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце (1967—1980), Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі НАН Беларусі (1981—2003), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2003, геаграфічны факультэт, кафедра геадэзіі і картаграфіі, дацэнт, у 2003—2013 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: дыстанцыйная ландшафтная індыкацыя; тэматычнае картаграфаванне.
Прэмія АН Беларускай ССР (1990).