У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варушчанка. Юрый Леанідавіч Варушчанка (нар. 3 мая 1976, г. Гомель) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1999 годзе БДПА. У 1999—2000 гадах Галоўны мастак Гомеля ва Упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама; у 2000—2002 гадах архітэктар праектнага інстытута «Дзіпражыўмаш» у Гомелі; у 2002—2003 гадах загадчык аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Рэчыцкага райвыканкама; у 2003—2006 гадах архітэктар праектна-канструктарскага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут Гомельбудпраект»; у 2007—2012 гадах вядучы архітэктар КУП «Інстытут Гомельаблбудпраект»; у 2012—2013 гадах галоўны архітэктар праектаў «Творчая майстэрня архітэктара Крамарэнкі В. У.».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2006 года.
Аўтар больш 100 праектаў у Гомелі, Гомельскай вобласці, Мінску, Мінскай вобласці, у т.л. удзельнічаў у праектаванні будынка музея Вялікай Айчыннай вайны.