wd wp Пошук:

Юрый Георгіевіч Амбразевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Амбразевіч. Ю́рый Георгіевіч Амбразе́віч (нар. 25 лютага 1975, Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 лютага 1975 года ў Мінску.

У 1997 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На дыпламатычнай службе з 1997 года, працаваў у дагаворна-прававым упраўленні МЗС Беларусі. Працаваў у пасольствах Беларусі ў Бельгіі і Люксембурге, прадстаўніцтвах Беларусі пры НАТА і ЕС.

У 2012 годзе быў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі.

З 27 жніўня 2015 года стаў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе зышоўшага ў адстаўку Міхаіла Хвастова.

10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].

Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі.

Сям’я

Жанаты, мае двух дзяцей.

Зноскі

  1. Лукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва МЗС і назначыў новых паслоў
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы