У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Амбразевіч. Ю́рый Георгіевіч Амбразе́віч (нар. 25 лютага 1975, Мінск) — беларускі дыпламат.
Нарадзіўся 25 лютага 1975 года ў Мінску.
У 1997 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На дыпламатычнай службе з 1997 года, працаваў у дагаворна-прававым упраўленні МЗС Беларусі. Працаваў у пасольствах Беларусі ў Бельгіі і Люксембурге, прадстаўніцтвах Беларусі пры НАТА і ЕС.
У 2012 годзе быў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі.
З 27 жніўня 2015 года стаў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе зышоўшага ў адстаўку Міхаіла Хвастова.
10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].
Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі.
Жанаты, мае двух дзяцей.