wd wp Пошук:

Юрый Белазор

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Юрый Белазор (? — 17 мая 1665) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп смаленскі (16581661) і віленскі (ад 1661).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Крыштафа, старосты абельскага, і Ядвігі з Гедройцаў.

Скончыў Віленскую акадэмію, зрабіўся ксяндзом. Быў каралеўскім сакратаром, пісарам cкарбовым літоўскім, канонікам віленскім, пробашчам капліцы Святога Казіміра ў Віленскай кафедры, рэгентам меншай канцылярыі ВКЛ (16501655), кусташам віленскім (ад 1652).

Вымушана падпісаў ад імя віленскага капітула Кейданскі дагавор 1655 года пра унію ВКЛ і Швецыі. У Верках у 1663 заклаў Віленскую Кальварыю як воту па вызваленне бацькаўшчыны[1]. За ахвяраванні часткі скарбу капліцы Св. Казіміра на патрэбы разбуранае пасля вайны краіны атрымаў прыхільнасць Яна Казіміра Вазы. Быў ініцыятарам адбудовы віленскае кафедры.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Біскупы смаленскія
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Каралеўскія сакратары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Белазоры
Катэгорыя·Памерлі ў Бяле Падляскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1620-я гады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1622 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1665 годзе
Катэгорыя·Белазоры
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Пісары скарбовыя літоўскія
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Смаленская дыяцэзія