wd wp Пошук:

Юрый Барысавіч Сыраід

Юрый Барысавіч Сыраід (8 верасня 1945, в. Лемяшы, Бярдзічаўскі раён, Жытомірская вобласць, Украіна — 30 красавіка 2013, Мінск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі матэматык, педагог. Кандыдат фізіка-матэматычных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Лемяшы Бярдзічаўскага раёну ва Украіне ў 1945 годзе. Скончыў матэматычны факультэт БДУ (1968). Скончыў аспірантуру ў 1975 годзе. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1975), дацэнт (1980)[1].

Сярод навуковых інтарэсаў — асімптатычная і якасная тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў[2].

Працаваў дацэнтам на кафедры вышэйшай матэматыкі факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Быў трэнерам студэнцкай сборнай па матэматыцы[3].

Узнагароды

Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009).

Кнігі і навуковыя працы

Літаратура

Зноскі

  1. Вучоныя Беларусі. Сыраід Юрый Барысавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук
  2. Сыроид, Юрий Борисович (кандидат физико-математических наук ; математика ; 1945—2013)
  3. Математик Юрий Сыроид не умеет жить по расчету
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы