Юрый Барысавіч Сыраід (8 верасня 1945, в. Лемяшы, Бярдзічаўскі раён, Жытомірская вобласць, Украіна — 30 красавіка 2013, Мінск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі матэматык, педагог. Кандыдат фізіка-матэматычных навук.
Нарадзіўся ў вёсцы Лемяшы Бярдзічаўскага раёну ва Украіне ў 1945 годзе. Скончыў матэматычны факультэт БДУ (1968). Скончыў аспірантуру ў 1975 годзе. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1975), дацэнт (1980)[1].
Сярод навуковых інтарэсаў — асімптатычная і якасная тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў[2].
Працаваў дацэнтам на кафедры вышэйшай матэматыкі факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Быў трэнерам студэнцкай сборнай па матэматыцы[3].
Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009).