У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балабанаў. Юрый Анатольевіч Балабанаў (2 лютага 1963, Віцебск — 10 мая 2006) — беларускі спартсмен. Заслужаны майстар спорту па спартыўнай гімнастыцы (1984).
У 1988 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры .
Чэмпіён свету 1985 года ў камандным заліку ў складзе каманды СССР. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету па спартыўнай гімнастыцы 1985 года (на кольцах). Абсалютны чэмпіён СССР (1985). Чэмпіён СССР 1983, 1984, 1986 гг. — на кольцах, 1958 года — у мнагаборстве, 1984 года — на брусах. Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР па спартыўнай гімнастыцы 1982, 1984 гг. — на перакладзіне, 1986 года — на брусах. Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР па спартыўнай гімнастыцы 1982 года — на кольцах, 1983 года — у вольных практыкаваннях. Пераможца турніру «Дружба» 1984 года ў камандным заліку.
Завяршыў спартыўную кар’еру ў 1986 годзе. Працаваў трэнерам у ЗША.
Памёр 10 мая 2006 года ад сардэчнага прыступу.