Юрыдычны факультэт ПДУ — адзін з факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Падрыхтоўка юрыстаў у Полацкім дзяржаўным універсітэце вядзецца з 1994 года, а ў 1997 годзе быў утвораны асобы юрыдычны факультэт. Факультэт рыхтуе спецыялістаў у галіне права. Юрыдычны факультэт удзельнічае ў рэалізацыі адукацыйных праграм I і II ступені; перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў[1].