wd wp Пошук:

Юозас Будрайціс

Юозас Будрайціс (6 кастрычніка 1940, в. Ліпінай, Літва) — савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1945 годзе пераехаў у Клайпеду, а ў 1955 годзе ў Швекшне. Удзельнічаў у школьнай самадзейнасці, быў выключаны з 9 класа за хуліганства, працаваў цесляром у Клайпедзе. Адслужыўшы тэрміновую ў шэрагах Савецкай Арміі, паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта.

Дэбютаваў у кіно ў 1961 годзе ў эпізодзе фільма «Калі зліваюцца рэкі». Навучаючыся на 3 курсе ўніверсітэта, быў запрошаны рэжысёрам В. Жалакявічусам на ролю Ёнаса ў фільм «Ніхто не хацеў паміраць», які зрабіў яго папулярным. Пераведзеныя на завочнае аддзяленне ўніверсітэта (якое скончыў у 1969), пачаў актыўна здымацца, у тым ліку за мяжой. З 1969 года акцёр Літоўскай кінастудыі. Яркі прадстаўнік «літоўскай школы», найбольш значныя ролі ў фільмах «Пачуцці», «Чацвёрты», «З табой і без цябе», «Інспектар Гуліт», «Факт», «Небяспечны ўзрост», «Крадзеж», «Грэшнікі».

У 19761978 гадах вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў пры Дзяржкіно СССР у Маскве, пасля чаго быў запрошаны сваім сакурснікам, галоўным рэжысёрам КДТ Ёнасам Вайткусам на працу ў Каўнаскім драматычным тэатры (да 1988). Адыграў шэраг сур’ёзных тэатральных роляў.

Рэжысёрская кар’ера Ю. Будрайціса не склалася пасля фактычнага правалу яго дэбютнага фільма «Горад птушак» (1982) паводле аповесці Ю. Алешы.

З 1996 года аташэ па культуры пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Расіі.

Працягвае актыўна здымацца ў айчынных і расійскіх тэлесерыялах.

Творчасць

Ролі ў тэатры

Рэжысёр усіх пастановак — Ё. Вайткус

Ролі ў кіно

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Народныя артысты Літоўскай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Камандоры ордэна «За заслугі перад Літвой»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кяльмскім раёне
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Акцёры Літвы