wd wp Пошук:

Юлія Спетсмарк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юлія Спетсмарк (шведск.: Julia Spetsmark; нар. 30 чэрвеня 1989, Швецыя) — шведская футбалістка, якая выступае за клуб «Бенфіка» ў чэмпіянаце Партугаліі сярод жанчын.

Клубная кар’ера

Юлія Спетсмарк дэбютавала ў шведскім Дамалсвенскане ў 2006 годзе за каманду «Мальбакенс» ва ўзросце 17 гадоў і правяла больш за 100 матчаў у чэмпіянаце Швецыі. У 2015 годзе яна выступала ў жаночай Лізе чэмпіёнаў УЕФА за «КІФ Эрэбру», за які ў агульнай складанасці правяла чатыры сезоны.

Юлія Спетсмарк падпісала кантракт з англійскім клубам «Манчэстэр Сіці» з Жаночай суперлігі Футбольнай асацыяцыі ў студзеня 2017 года.

Пасля сезона ў «Манчэстэр Сіці» Спетсмарк вярнулася ў Дамалсвенскан, падпісаўшы кантракт з клубам «Юргардэн» 23 ліпеня 2018 года, за які яна забіла 6 галоў і аддала 2 галявыя перадачы за 11 матчаў.

7 студзеня 2019 года амерыканская каманда «Норт Караліна Кураж» абвясціла аб тым, што падпісала Юлію Спетсмарк, якая дэбютавала ў Нацыянальнай жаночай футбольнай лізе і забіла свой першы гол у лізе ў пераможным (5:0) матчы над «Арланда Прайд» 17 красавіка 2019 года.

24 студзеня 2020 года перайшла ў партугальскую «Бенфіку». Праз тыдзень яна дэбютавала за каманду ў пераможным (3:1) матчы супраць «Брагі».

Зноскі

  1. Julia Spetsmark // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julia Spetsmark // FBref.com
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0