wd wp Пошук:

Юлія Карлернес

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юлія Карлернес (шведск.: Julia Karlernäs; нар. 6 кастрычніка 1993, Турсбю, Вермланд) — шведская футбалістка, якая выступае на пазіцыі паўабаронцы за шведскі клуб «Пітэа» і жаночую зборную Швецыі.

Клубная кар’ера

У сезоне 2018 у Дамалсвенскане Юлія Карлернес сваёй гульнёй на пазіцыі паўабаронцы і 11 забітымі галамі дапамагла «Пітэа» стаць чэмпіёнам Швецыі. Неўзабаве пасля гэтага Карлернес падпісала новы кантракт з клубам.

Кар’ера ў зборнай

Юлія Карлернес ўпершыню была выкліканая ў галоўную жаночую зборную Швецыі ў чэрвені 2018 года. 30 жніўня таго ж года яна дэбютавала за нацыянальную каманду, выйшаўшы на замену ў адборачным матчы жаночага чэмпіянату свету 2019 года супраць Украіны, які праходзіў на стадыёне Гамла Улеві ў Гётэбаргу. У другім сваім матчы за зборную Карлернес упершыню выйшла ў стартавым складзе. У гэтай гульні, якая адбылася ў кастрычніку 2018 года, шведкі атрымалі перамогу над Нарвегіяй з лікам 2:1.

Карлернес не была ўключана ў склад зборнай на Кубак Алгарве 2019 года. Галоўны трэнер каманды Петэр Герхардсан сказаў, што ёй трэба ўдасканальвацца, каб дасягнуць узроўню, неабходнага для выступленняў на міжнародным узроўні. Расчараваная Карлернес вырашыла працягваць гуляць за свой клуб, але прызналася, што яна наўрад ці будзе абраная для ўдзелу на чэмпіянаце свету па футболе сярод жанчын 2019 года ў Францыі.

Зноскі

  1. Julia Karlenäs // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julia Karlernäs // FBref.com
  3. Soccerdonna — 2010.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вермландзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта