У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцкевіч. Юліян Міцкевіч (польск.: Julian Mickiewicz; нар. ак. 1838 года — пам. 17 лістапада (5 лістапада ст. ст.) 1863 года, Коўна) — паўстанцкі камісар ковенскага ваяводства падчас студзеньскага паўстання.
З шляхты вількамірскага павета, сын Бенедыкта Міцкевіча. Скончыў пецярбургскую хірургічную акадэмію, пражываў у фальварку Барцішкі, які належаў яго брату, працаваў урачом. Прызначаны на пасаду паўстанцкага камісара Ковенскага ваяводства, займаўся агітацыю. Арыштаваны, быў пакараны смерцю на шыбеніцы.