wd wp Пошук:

Юзаф Трубовіч

Юзаф Трубовіч (6 студзеня 1926 — 26 чэрвеня 2020) — беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч, быў найстарэйшым каталіцкім святаром у Беларусі[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 6 студзеня 1926 года на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбіньскага 30 верасня 1956 года. Пасля пасвячэння 20 гадоў працаваў у Латвіі, а потым прыехаў у Гродна і на працягу 12 гадоў працаваў у францысканскім касцёле.

У 1988—1992 гадах быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, а наступныя сем гадоў быў пробашчам катэдральнай парафіі Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне[2].

З 1999 года з’яўляўся рэзідэнтам у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Памёр 26 чэрвеня 2020 года. Пахаваны 30 чэрвеня ў Гродне на прыкасцёльным цвінтары касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі[3].

Зноскі

  1. Памёр найстарэйшы каталіцкі святар у Беларусі Юзаф Трубовіч
  2. У Гродне памоляцца за спачылага ксяндза Юзафа Трубовіча ў першую гадавіну смерці
  3. Адышоў у вечнасць кс. прэлат Юзаф Трубовіч (дапоўнена)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выкладчыкі Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Постаці Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каталіцкія святары
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Постаці латвійскага каталіцтва
Катэгорыя·Выпускнікі Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі