wd wp Пошук:

Юджын Фама

Юджын Фама (англ.: Eugene F. Fama; нар. 14 лютага 1939 г., Бостан) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2013 года.

Біяграфія

Юджын Фама вырас у небагатым квартале Бостана. Скончыў каталіцкую школу, затым паступіў ва ўніверсітэт Тафтса (Медфард , штат Масачусетс). Спачатку абраў у якасці асноўнага прадмета французскую мову, але, ажаніўшыся, змяніў спецыялізацыю на эканоміку. Працаваў як навуковы супрацоўнік пад кіраўніцтвам прафесара эканомікі Гары Эрнеста, які вывучаў дынаміку цэн на фондавым рынку.

Атрымаў ступень бакалаўра (1960) універсітэта Тафтса; магістра дзелавога адміністравання (1963) і доктара філасофіі (1964) Чыкагскага ўніверсітэта. З 1963 г. выкладае ў Чыкагскім універсітэце (прафесар з 1968). Уваходзіць у рэдкалегію Journal of Financial Economics. Акадэмік Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (з 1989).

Зноскі

  1. Eugene Fama // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eugene F. Fama // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137549644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  5. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Тафтса
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных