wd wp Пошук:

Эўрыгалінныя віды

Асетр рускі — тыповы эўрыгалінны від рыб

Эўрыгалінныя віды — арганізмы, здольныя адаптавацца да шырокага дыяпазону салёнасці(руск.) бел.. Прыкладам можа быць эўрыгалінавая рыба Poecilia sphenops, якая здольная жыць у прэснай вадзе, саланаватай вадзе(руск.) бел., а таксама ў марской вадзе(руск.) бел.. Распаўсюджаны ў Еўропе Carcinus maenas з’яўляецца прыкладам эўрыгаліннх бесхрыбтовых, паколькі здольны існаваць як у марской вадзе, так і ў саланаватай. Эўрыгалінныя арганізмы звычайна распаўсюджаны ў ліманах, вусцевых участках рэк і прыліўных зонах, дзе салёнасць з’яўляецца нестабільнай. Некаторыя арганізмы эўрыгалінныя дзякуючы свайму жыццёваму цыклу(руск.) бел., паколькі мігруюць паміж прэснымі і марскімі водамі, як, напрыклад, Salmonidae, асятровыя (Acipenseridae) і Anguilla.

Процілеглым эўрыгаліннасці з’яўляецца тэрмін «стэнагалінныя віды(укр.) бел.» — гэта віды, здольныя існаваць толькі ў вузкім дыяпазоне салёнасці. стэнагаліннымі з’яўляюцца большасць прэснаводных арганізмаў, якія гінуць трапляючы да мора, а таксама большасць марскіх арганізмаў, якія не могуць існаваць ва ўмовах разпраснення.

Carcinus maenas — прыбярэжны эўрыгалінны від крабаў

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Экалогія жывёл
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Гідрабіялогія