wd wp Пошук:

Эўбюры

Эўбюры (Avebury) — брытанскі хендж; найбуйнейшае рытуальнае эбудаванне ў Еўропе.[1]

Знаходзіцца каля г. Марлбара, на поўдні Англіі. Плошча каля 11,5 га, абкружана ровам і насыпам з 4 сіметрычнымі выхадамі. Уздоўж унутранага краю рова пастаўлены пліты з пясчаніку, у цэнтры — два кальцы з камянёў (дыяметр 91,4). Унутры кольцаў камянёвыя кладкі, адна з іх нагадвае літару «V». Каля паўднёвага ўваходу пачынаецца алея менгіраў (2 паралельныя рады камянёў), якая цягнецца да рытуальнай пабудовы на Овертан-Хіле. На тэрыторыі Эўбюры выяўлены паселішча, пахаванні, фрагменты керамікі неаліту і бронзавага веку. Помнікі складаюць адзіны археалагічны комплекс.

Зноскі

  1. В. Грынявецкі (2004)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мегаліты Вялікабрытаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Уілтшыр
Катэгорыя·Хенджы