wd wp Пошук:

Эшлі Тысдэйл

Эшлі Мішэль Тысдэйл (англ.: Ashley Michelle Tisdale; нар. 2 ліпеня 1985 года, Уэст Дыл, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканская актрыса, спявачка і тэлевізійны прадзюсар. Тысдэйл стала першай артысткай, якая дэбютавала ў Billboard Hot 100 з двума песнямі адначасова на тыдні 12 лютага 2006 года, з песнямі What I’ve Been Looking For і Bop to the Top, якія ўваходзяць у саўндтрэк «Класны мюзікл».

Пасля яе першага з’яўлення ў фільме «Класны мюзікл», яна падпісала кантракт з Warner Bros. Records і пачала сольную музычную кар’еру. Яе дэбютны альбом Headstrong быў выпушчаны ў лютым 2007 года, дэбютаваўшы № 5 у амерыканскім чарце з 64 000 прададзенымі копіямі на першым тыдні, і потым быў сертыфаваны як залаты па дадзеных Recording Industry Association of America. Другі студыйны альбом Guilty Pleasure быў выпушчаны ў 2009 годзе. У Тысдэйл таксама была знакамітая роля агучвання Кендэс Флін у мультсерыяле «Фінес і Ферб» на Disney Channel, а таксама галоўная роля ў тэлевізійным фільме 2008 года «Скрозь аб’ектыў» і ў мастацкім фільме «Прышэльцы на гарышчы» ў 2009 годзе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13546935X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Ashley Tisdale // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Акцёры агучвання ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Поп-вакалісты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных