wd wp Пошук:

Эцуа Міёсі

Эцуа Міёсі (яп.: 三好鋭郎, нарадзіўся 16 снежня 1939 у Хігасікагаве(руск.) бел.) — японскі прадпрымальнік, ганаровы прэзідэнт карпарацыі Swany, якая вырабляе пальчаткі, чамаданы і інвалідныя каляскі; адзін з самых вядомых эсперантыстаў Японіі.

Біяграфія

Прадпрымальнік

Як прадпрымальнік, Міёсі запатэнтаваў ў 1996 годзе чамадан Walkin’Bag з коламі і доўгай ручкай, за што ў 2007 годзе атрымаў прэмію ад урада за пастаўку тавару на рынак. У 2009 годзе Саюз турызму Хігасікагавы па прапанове Міёсі арганізаваў штогадовую выставу лялек, што праходзіць у кастрычніку: на выставе прадстаўлены лялькі з розных рэгіёнаў свету ў традыцыйных касцюмах. У 2013 годзе патранат над выставай прыняў міністр культуры Польшчы разам з паслом Польшчы ў Японіі. Налічваецца каля 1500 лялек у калекцыі, якую папаўняюць і эсперантысты.

Міёсі з’яўляецца адэптам рэлігійнага руху (секты) Омата, які падтрымлівае распаўсюджванне эсперанта ў свеце, і яго ганаровым членам. Таксама ён з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі дзіцячага тэатра Кабукі.

Эсперанта

З 1995 года Міёсі вывучаў эсперанта, пачаўшы фінансава падтрымліваць японскі рух эсперантыстаў «Лебедзь»; з таго ж года з’яўляецца старшынёй рэгіянальнай асацыяцыі эсперантыстаў Хігасікагавы. У 2012 годзе быў заснаваны аднаіменны фонд, накіраваны на развіццё дзейнасці па вывучэнні і авалодванню эсперанта ў Еўрапейскім Саюзе.

У 2002 і 2010 гадах Міёсі пачаў публікаваць рэкламу на эсперанта ў розных часопісах і газетах Еўрапейскага саюза, у тым ліку і ў французскім выданні Le Monde, за што ў 2007 годзе быў узнагароджаны прэміяй Кэндзі Асакі Японскага інстытута эсперанта. З 2007 года — ганаровы член Еўрапейскага саюза Эсперантыстаў[1], з 2012 года — ганаровы член польскага таварыства «Europa Demokracja Esperanto». Міёсі перакананы, што эсперанта з’яўляецца інструментам, які палягчае зносіны паміж людзьмі розных нцыянальнасцяў: па яго словах, ён вывучаў карэйскую і кітайскую мовы, паколькі выпускаў сваю прадукцыю ў гэтых краінах, і на аснове асабістага вопыту зрабіў выснову, што дзякуючы эсперанта зносіны паміж іншаземцамі значна спросцяцца.

З 2001 года — дырэктар Сусветнага руху федэралістаў, падтрымлівае ўвядзенне эсперанта як другой мовы ў кожным рэгіёне свету. У 2011 годзе узнагароджаны за развіццё польскай культуры і эсперанта ў Польшчы ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча 5 ступені[2][3]. Па прапанове Міёсі ў 2012 годзе ў польскім парламенце былі арганізаваны сімпозіум і выстава «125 гадоў эсперанта»[4].

Зноскі

  1. Honoraj membroj (эсп.)
  2. Etsuo Miyoshi, CEO of Swany Corporation, Receives the Order of Merit from the Republic of Poland for his Efforts in Promoting the Universal Language of Esperanto (англ.)
  3. Esperantyści gościli w Parku Świata Архівавана 3 кастрычніка 2016. (польск.)
  4. 125 lat języka esperanto — konferencja i wystawa (польск.)
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Прадпрымальнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Кагава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў