wd wp Пошук:

Эхінакактус

Эхінакактус[3] (Echinocactus) — род шарападобных сукулент з сямейства Кактусавыя, распаўсюджаныя ў пустынях Мексікі і на паўднёвым захадзе ЗША. Расліны растуць павольна, але іх вышыня можа дасягаць трох метраў, а шырыня - больш за метр.

Навуковая родавая назва паходзіць ад грэчаскага слова echinos - вожык.

Сістэматыка

Па класіфікацыі Бакеберга род Эхінакактус адносіцца да падтрыбы Паўночныя шарападобныя кактусы (Boreocactinae Backeb.), трыбы Цэрэусавыя (Cereeae Britton et Rose) падсямейства Цэрэусавыя (Cereoideae Schum.).

Арэал

Натуральны арэал гэтага роду - субтрапічныя пустыні ЗША і Мексікі, у тым ліку знакамітая пустыня Махавэ. Для гэтых раёнаў характэрныя вапнавыя і гліністыя глебы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Эхінакактус у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2003, С.195
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Кактусавыя