Эхінакакоз, таксама называюць гідатыдная хвароба, гідатыдоз, або эхінакокавая хвароба — гэта паразітарнае захворванне, вызваннае стужачнымі чарвякамі роду Echinococcus.[3] У людзей бывае два віда хваробы: пузырны эхінакакоз і альвеалярны эхінакакоз.[3] Існуюць дзве менее распаўсюджанныя формы: шматкамерны эхінакакоз і аднакамерны эхінакакоз.[3] Хвароба часта пачынаецца без сімптомаў, і гэта можа доўжыцца цягам года.[3] Сімптомы і прыметы, якія наступаюць залежаць ад месца знаходжання і вялічыні цыстаў.[3] Альвеалярная хвароба звычайна пачынаецца ў печані, але можа распаўсюджвацца ў іншыя часткі цела, такія як лёгкія і галаўны мозг.[3] Пры паражэнні печані ў чалавека можа з’явіцца боль у жываце, страта весу, і змяненне колеру на жоўты.[3] Захворванне легкіх можа вызваць боль у грудзях, задышку і кашаль.[3]
Захворванне распаўсюджваецца, калі спажываецца вада або ежа, якія змяшчаюць яйца паразіта, або праз блізкі кантакт з інфецыраванай жывелай.[3] Яйца выходзяць з калам, мясам жывел, якія былі інфецыраваны паразітам.[4] Часта інфецыраваныя жывелы ўключаюць: сабакі, лісы і ваўкі.[4] Каб гэтыя жывелы сталі інфецыраваны, яны павінны з’есці органы жывелы, якія змяшчаюць цысты, напрыклад, авечкі або грызуны.[4] Від хваробы, якая з’яўляецца ў людзей, залежыць ад віда эхінакока, вызываючага інфекцыю.[3] Дыягназ звычайна ставіцца з дапамогай ультрагукавога даследвання, камп’ютарнай тамаграфіі (КТ) або магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ).[3] Таксама могуць дапамагчы аналізы крыві на прысутнасць антыцелаў супраць паразіта, а таксама біяпсія.[3]
Прафілактыка пузырчата-глістнай хваробы заключаецца ў лячэнні сабак, якія могуць быць пераносчыкамі хваробы і вакцынацыя авечак.[3] Лячэнне часта складанае.[3] Цысты могуць быць выдалены праз скуру з далейшым медыкаментозным лячэннем.[3] Часам гэты від захворвання толькі наглядаецца.[5] Альвеалярны від хваробы часта патрабуе хірургічнай аперацыі з далейшым медыкаментозным лячэннем.[3] Ужываецца прэпарат альбендазол, які можа быць патрэбны на працягу некалькі гадоў.[3][5] Альвеалярны від хваробы можа прыводзіць да смерці.[3]
Захворванне сустракаецца ў большасці раёнаў свету і ў наш час закранае каля аднаго мільёна чалавек. У некаторых раёнах Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Азіі да 10 % вызначаных груп насельніцтва маюць захворванне.[3] Па стане на 2010 год яно выклікала каля 1200 смерцяў за перыяд з 1990 па 2000 год.[6] Эканамічны кошт хваробы ацэньваецца прыкладна 3 млрд долараў у год. Захворванне можа паражаць іншых жывёл, такіх як свінні, каровы і коні.[3]