wd wp Пошук:

Этымалогія эсперанта

Этымалогія эсперанта — гэта навука пра паходжанне і развіццё словаў і іх формаў, значэнняў і ўжывання ў планавай штучнай мовы эсперанта з 1887 года. З-за свайго характара штучнай мовы, вывучэнне каранёў у эсперанта ў некаторых аспектах адрозніваецца ад этымалагічных даследванняў у этенічных мовах. Магчыма вызначыць наступныя перспектывы:

Этымалогія з’яўлення кораня

Тыповае пытанне гэтага аддзела этымалогіі эсперанта, з’яўляецца, напрыклад, чаму тое ці іншае слова атрымала існуючую ў эсперанта форму, калі яна адрозніваецца ад форм у мовах-крыніцах. Этымалогія з’яўлення караня грае ў эсперанта большую ролю, чым у этымалогіі этнічных моў, таму што яна пастаўляе мадэлі паслядоўнага і планава-свядомага прыняцця ў мову форм слоў пазычаных у розных мовах-крыніцах. Яна, такім чынам з’яўляецца каштоўным матэрыялам для вывучэння гісторыі стварэння тэрміналогіі і можа разглядацца як дапаможная навука ў сучаснай тэрміналогіі. Таму, напрыклад, даследванні пра ўвядзенне ў эсперанта слоў запазычаных з якой-небудзь мовы дае ўзор мадэлі, як магчыма аднасэнсоўна пазычаць таксама іншыя словы ў гэтую мову-крыніцу.

Этымалогія да з’яўлення кораня

Гэтая частка этымалогіі эсперанта не адрозніваецца ад этымалогіі нацыянальных моў. У той час, як (тыпова эсперантская) этымалогія з’яўлення караня даследуе, што эсперантскае слова “hundo” было запазычана з нямецкай мовы (“Hund”) з падтрымкай англійскай (“hound” як у слове “greyhound”) і іншых германскіх моў (напрыклад нідерландскае слова “hond”), этымалогія да з’ўлення караня накіроўваецца па шляху нямецкага слова Hund у яго мінулае.

Этымалогія пасля з’яўлення кораня

Гэтая частка этымалогіі эсперанта мае невялікі памер, таму што мова за свой адносна малы час існавання пасля 1887 года змянілася адносна няшмат.

Мовы-крыніцы

Universala Vortaro мае пяць моў, якія адлюстроўваюць паходжанне слоў, а менавіта англійскую, французскую, нямецкую, польскую і рускую, але яны не з’яўляюцца адзінымі ці нават наўбольш значнымі мовамі-крыніцамі эсперанта. Прынамсі павінны быць дададзены італьянская, (навуковая) лацінская, старажытнагрэчаская, ідзіш, формы прота-эсперанта, валапюк і шмат якія іншыя мовы.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эсперанта