wd wp Пошук:

Прота-эсперанта

Про́та-эспера́нта (pra-Esperanto) - сучаснае агульнае імя для ўсіх ранніх варыянтаў штучнай мовы эсперанта створаных Людвігам Заменгофам да выдання ў 1887 годзе яго Першай кнігі.

Lingwe Universala 1878 года

Яшчэ будучы дзіцём, Заменгоф марыў аб стварэнні міжнароднай дапаможнай мовы, дзеля палягчэня зносін паміж прадстаўнікамі розных народаў. Спачатку ён марыў уваскрасіць латынь ці старажытнагрэцкую мову, у спрошчаным варыянце, але з цягаам часу вырашыў, што яго мэце болей адпавядае стварэнне новай мовы. у падлеткавым узросце Заменгоф працаваў над такім праектам, пакуль не пралічыў яго гатовым. 17 снежня 1878 (прыкладна за год да апублікавання валапюка ён пазнаёміў з гэтай мовай сяброў, якім мова спадабалася. Але ад гэтай стадыі развіцця мовы, якая ў той час мела назву Lingwe Universala (“Сусветная мова”), да нашага часу захаваліся толькі чатыры строчкі з песні, створанай самім Заменгофам.

Lingvo universala 1881 года

Перад пачаткам навучання ва ўніверсітэце Заменгоф аддаў рукапісы з праектам мовы бацьке, каб тот захаваў іх напрацягу часа навучэння сына. Але бацька, не падзяляўшы ідэі Заменгофа і, магчыма баючыся паліцыі, спаліў рукапіс. Сам аўтар даведаўся аб гэтым толькі пасля вяртання з універсытэта ў 1881 годзе. Тады ён зноў пачаў працу над мовай. Былі зменены формы дзеяслова, колькасць склонаў зменена да 2. Сустракаўся націск на апошнім складзе. У правапісе выразна прагледжваўся уплыў славянскіх моў (ć, dź,ħ, ś, ź замест сучасных ĉ, ĝ, ĥ, ŝ, ĵ)

Пераход да сучаснага эсперанта

Напрацягу наступных гадоў Заменгоф працаваў над удасканальваннем сваёй мовы ў асноўным перакладая паэзію і прозу з іншых моў. Націск стаў фіксаваным (на перадапошні склад), былі зменены некаторыя формы назоўніка і дзеяслова. “Славянскія” дыякрытычныя знакі былі зменены на цыркумфлексы, каб пазбегнуць праяўленняў нацыяналізму. У 1887 годзе Заменгоф выдаў “Першую кнігу”, у якой апісваўся сучасны эсперанта. Пазней ён пісаў у лісце, што працаваў над мовай шэсць гадоў, хаця ў 1878 годзе яму казалася, што праект ужо гатовы.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Эсперанта
Катэгорыя·Міжнародныя дапаможныя мовы
Катэгорыя·Штучныя мовы