Юй Шусíнь (кіт.: 虞书欣; піньінь: Yú Shūxīn; нар. 18 снежня 1995, Шанхай, Кітай), больш вядомая як Эстэр Юй, — кітайская актрыса і спявачка, былая ўдзельніца праектнага гурта THE9, створанага падчас шоу на выжыванне iQIYI Моладзь і ты 2. Юй набыла вядомасць, зняўшыся ў папулярных кітайскіх тэлесерыялах «Знайдзі сябе» (2020), «Святло месяца» (2021) і «Каханне феі ды д’ябла» (2022).
Юй Шусінь нарадзілася ў Шанхаі, КНР і з’яўляецца адзіным дзіцём у сям’і. Яе бацькі — магнаты нерухомасці і валодаюць некалькімі кампаніямі; сама Эстэр Юй таксама з’яўляецца аднім з акцыянераў і валодае мноствам прадпрыемстваў.[1] Дзяўчына атрымала вышэйшую адукацыю ў каледжы мастацтваў LASALLE у Сінгапуры, скончыўшы яго са ступенню ў галіне СМІ і індустрыі моды.[2]
У 2015 годзе Юй знялася ў сваім дэбютным серыяле «Памежны горад блуду», які ўпершыню з’явіўся на экранах у 2016 годзе.[3] Пасля з’яўлення на шоу Першакурснік Эстэр атрымала прызнанне.[4] У 2017 годзе яна здымалася ў якасці актрысы другога плана ў гістарычнай драме «Альянс дарадцаў»[5] і рамантычнам сямейнам серыяле «Звычайныя гады».[6]
У 2018 годзе актрыса першы раз знялася ў галоўнай ролі ў падлеткавым серыяле «Юнацтва», які з’яўляецца кітайкім рэмейкам карэйскай драмы 2016 года «Эпоха юнацтва».[7] У 2019 годзе Юй атрымала ролю акторкі ў рамантычнай камедыі «Мой дзівосны бойфрэнд 2».[8]
У 2020 годзе Юй узяла ўдзел у музычным шоу на выжыванне Моладзь і ты 2 і стала адной з найзнакамітых трэйні.[9] Яна дэбютавала ў складзе тэрміновага дзявочага C-pop гурта THE9 30 траўня 2020 года.[10]
У тым жа годзе Юй набыла вядомасць, сыграўшы мілую студэнтку ў папулярным рамантычным тэлесерыяле «Знайдзі сябе»,[11] і была намінавана на прыз глядацкіх сімпатый на 30-й цырымоніі кітайскай тэлевізійнай прэміі «Залаты арол».[12] Пазней акторка сыграла мудрагелістую жанчыну-следчага ў гістарычным серыяле «Кроч павольна»[13], а таксама з’явілася ў драме «Каханне такое рамантычнае» у якасці запрошанай зоркі*.* У спіс Forbes China Under 30 Elite за 2020 год яна была ўключана як вядомая актрыса індустрыі забаў і спорту.
У 2021 годзе Юй сыграла пачынаючага рэдактара ў рамантычнай камедыі «Святло месяца».[14] 5 снежня гурт THE9 быў афіцыйна расфармаваны.
У 2022 годзе было пацверджана, што Юй здымаецца ў фэнтэзійным рамантычным серыяле «Каханне феі ды д’ябла».[15] Яна сыграла ролю жвавай ды нявіннай несмяротнай феі, якая па волі выпадку вызваляе з турмы небяспечнага дэмана. Юй таксама знялася ў экалагічным рамантычным серыяле «Каханне маленькага лесу».
Было таксама пацверджана, што Юй здымецца ў галоўнай жаночай ролі ў фантастычнай драме «Меч і фея», заснаванай на аднайменнай папулярнай кітайскай ролевай гульні.[16]
Год | Беларуская назва | Кітайская назва | Роля | Заўв./зн. |
---|---|---|---|---|
TBA | Мімалётныя гады | 花落流年 | Лі Йіфан | [17] |
Год | Беларуская назва | Кітайская назва | Роля | Тэлеканал | Заўв./зн. |
---|---|---|---|---|---|
2016 | Памежны горад блуду | 新边城浪子 | Цін Шэ | Beijing TV | [3] |
2017 | Альянс дарадцаў | 大军师司马懿之军师联盟 | Наложніца Лю | Anhui TV, Jiangsu TV | [5] |
Звычайныя гады | 平凡岁月 | Лі Сяая | Anhui TV, Beijing TV | [6] | |
2018 | Юнацтва | 最亲爱的你 | Чэн Чэнчэн | Youku | [7] |
2019 | Мой дзівосны бойфрэнд 2 | 我的奇妙男友2之恋恋不忘 | Цян Цзінджы | Mango TV | [8] |
2020 | Знайдзі сябе | 下一站是幸福 | Цай Мінмін | Hunan TV | [11] |
Кроч павольна | 少主且慢行 | Цян Санцы | iQIYI | [13] | |
Каханне такое рамантычнае | 少爷与我的罗曼史 | Чэн Цян'ю | Tencent Video | Эпізадычная
роля [18] | |
2021 | Святло месяца | 月光变奏曲 | Чу Лі | iQIYI | [14] |
2022 | Каханне феі ды д'ябла | 苍兰诀 | Сяа Ланьхуа/Сі Юнь | [15] | |
Каханне маленькага лесу | 两个人的小森林 | Юй Мейрэн | Youku | [19] | |
2023 | Меч і фея | 仙剑六祈今朝 | Юэ Цы | Tencent Video | [16] |
Год | Беларуская назва | Кітайская назва | Роля | Тэлеканал | Заўв./зн. |
---|---|---|---|---|---|
2016 | Першакурснік | 一年级·毕业季 | Удзельніца | Hunan TV | [4] |
2019 | Гук: III сезон | 声临其境第三季 | Удзельніца класа New Voice | ||
2020 | Моладзь і ты 2 | 青春有你第二季 | Удзельніца | iQIYI | [9] |
Давай павесялімся | 非日常派对 | Удзельніца | [20] | ||
Новае вымярэнне | 跨次元新星 | Настаўніца па пашырэнню | [21] | ||
2021 | Моладзь і ты 3 | 青春有你第三季 | Настаўніца | [22] | |
2022 | Хадзем на лыжы | 超有趣滑雪大会 | Удзельніца | iQIYI, Jiangsu TV |
Год | Беларуская назва | Кітайская назва | Роля | Тэлеканал | Заўв./зн. |
---|---|---|---|---|---|
2020 | Наперад! 6 | 极限挑战6 | Госць (эп. 12) | Dragon TV | |
Наперад! Тур па скарбах | 极限挑战宝藏行 | Госць (эп. 6-10) | |||
Шчаслівы лагер | 快乐大本营 | Госць (эп. 19 верасня 2020) | Hunan TV | ||
Адпраў 100 дзяўчат дадому 4 | 送一百位女孩回家第四季 | Госць (эп. 4) | Sohu TV | [23] | |
2021 | ХАХАХАХАХА | 哈哈哈哈哈 | Госць (эп. 11) | Tencent, iQIYI | [24] |
Гуляй! | 拜托了冰箱 | Госць (эп. 4-5) | Tencent | ||
Наперад! Тур па скарбах 2 | 极限挑战宝藏行2 | Госць (эп. 3) | Dragon TV |
Пра песні Эстэр Юй у складзе THE9 гл. Дыскаграфія THE9.
Год | Англійская назва | Кітайская назва | Альбом | Заўв./зн. |
---|---|---|---|---|
2016 | «Stars» | 星辰 | Grade One Freshman OST | [25] |
«Finally One Day» | 终有一天 | |||
2019 | «Love Problem» | 恋爱练习题 | My Amazing Boyfriend 2 OST | |
2020 | «Ever Since I Met You» | 自从遇见你 | I've Fallen For You OST | |
«Gwalla» | 乖啦 | MatriX | ||
2021 | «Here's Chu Li» | 初礼来了 | Moonlight OST | |
2022 | «Loss of Memory» | 失忆 | Love Between Fairy and Devil OST |
Год | Прэмія | Намінацыя | Намінаваная работа | Вынік | Зн. |
---|---|---|---|---|---|
2020 | 30-я цырымонія кітайскай тэлевізійнай прэміі «Залаты арол» | Прыз глядацкіх сімпатый (актрыса) | Знайдзі сябе | Намінацыя | [12][26] |
7-я цырымонія прэміі «Акцёры Кітая» | Найлепшая актрыса (вэб-серыял) | Кроч павольна | Намінацыя | [27] | |
5-я прэмія Golden Guduo Media | Актрыса года | Знайдзі сябе; Кроч павольна | Намінацыя | [28] | |
Прэмія «Серыялы 2020» | 10 папулярных жаночых персанажаў | Знайдзі сябе | Перамога | [29] | |