wd wp Пошук:

Эстрыд Абадрыцкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Эстрыд. Эстрыд Абадрыцкая (каля 979 — 1035) — дачка правадыра абадрытаў, шведская каралева — жонка Олафа Шатконунга, караля Швецыі (1000—1022); маці шведскага караля Анунда Якаба і рускай княгіні Святой Інгігерды.

Паводле легенды, Эстрыд трапіла ў Швецыю як ваенны трафей з Заходняй Памераніі. Лічыцца што, яе бацька, правадыр племя палабскіх абадрытаў, аддаў яе за Олафа, каб змацаваць мір. Верагодна, за ёй быў багаты пасаг, таму што ў сучаснай ёй Швецыі назіраецца ўсплёск славянскага ўплыву, перш за ўсё сярод рамеснікаў.

Наложніца Олафа Шатконунга Эдла была родам з таго ж рэгіёна, што і Эстрыд, і, верагодна, трапіла ў Швецыю аналагічным чынам. Кароль ставіўся да Эстрыд і Эдлы аднолькава, а яго сын і дзве дачкі ад Эдлы атрымлівалі тыя ж ушанаванні, што і дзеці ад Эстрыд, хоць афіцыйна ён быў жанаты толькі на Эстрыд, і каралевай была яна. Сноры Стурлусан пісаў, што Эстрыд дрэнна ставілася да дзяцей Эдлы (Эмунда, Астрыд і Гольмфрыды), і таму Эмунд быў высланы ў Вендландзію да сваякоў Эдлы, якія яго і выхавалі. Акрамя гэтага сведчання і згадкі ў таго ж Сноры пра тое, што Эстрыд любіла пампезнасць і раскошу і была патрабавальнай да слуг, пра яе асобу і характар нічога невядома.

Эстрыд прыняла хрышчэнне ў 1008 годзе разам з мужам, дзецьмі і многімі прадстаўнікамі шведскай знаці. Прыняўшы хрысціянства, Олаф працягваў прытрымлівацца свабоды веравызнання як палітыкі для краіны — Швецыя стала хрысціянскай дзяржавай толькі пасля рэлігійнай вайны паміж Інгэ I Старэйшым і Блот-Свенам у 1084—1088 гадах.

Дзеці

Зноскі

  1. Estrid ofthe Obotrites // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Kindred Britain
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Жанчыны Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Мунсё
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 970-я гады
Катэгорыя·Памерлі ў 1035 годзе
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 979 годзе