wd wp Пошук:

Эсмэ Вісер

Эсмэ Вісер (нідэрл.: Esmee Visser; нар.27 студзеня 1996, Лейдэн, Нідэрланды) — нідэрландская канькабежка, якая спецыялізуецца ў класічным мнагабор’і, чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года на дыстанцыі 5000 метраў, двухразовы прызёр чэмпіянатаў свету на дыстанцыі 5000 метраў, чэмпіёнка Еўропы на дыстанцыі 3000 метраў (2018). За спартыўныя заслугі, а таксама залаты медаль Зімовых алімпійскіх гульняў узнагароджана Ордэнам Аранскіх-Насау афіцэрскай ступені. Узнагароду ўручыў міністр аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння і спорту Нідэрландаў Бруна Бруйс. Цырымонія адбылася 23 сакавіка 2018 года на тэрыторыі Гротэ-Керк у Гаазе з прыёмам у караля і каралевы Нідэрландаў.

Зноскі

  1. Esmee Visser // https://pantheon.world/profile/person/Esmee_Visser
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па канькабежным спорце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейдэне
Катэгорыя·Канькабежцы Нідэрландаў
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных