Эрых Хонекер (ням. Erich Honecker, 25 жніўня 1912, Нойнкірхен — 29 мая 1994, Сант’яга-дэ-Чылі) — нямецкі палітычны дзеяч, шматгадовы кіраўнік Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (1971-1989 гг.), Генеральны сакратар САПГ і Дзяржсавета ГДР, Герой ГДР (1987), Герой Савецкага Саюза (1982).
Хонекер нарадзіўся 25 жніўня 1912 года ў мястэчку Вібельскірхен, акруга Нойнкірхен у вобласці Саар, у сям’і гарняка.
У 1926 годзе ўступіў у Камуністычны саюз моладзі Германіі. У 1930 годзе вучыўся ў Маскоўскай міжнароднай ленінскай школе. Прымаў удзел у будаўніцтве Магнітагорскага металургічнага камбіната ў складзе інтэрнацыянальных працоўных брыгад. У тым жа годзе ўступіў у Камуністычную партыю Германіі. Ён вярнуўся ў Германію ў 1931 г. і ў 1937 годзе быў прысуджаны да 10 гадоў зняволення ў канцлагеры. Хонекер быў вызвалены з турмы Брандэнбурга толькі ў 1945 годзе.
Папярэднік: Вальтэр Ульбрыхт |
Генеральны сакратар САПГ 3 мая 1971 — 18 кастрычніка 1989 |
Пераемнік: Эган Крэнц |
Папярэднік: Вілі Штоф |
Старшыня Дзяржаўнага савета ГДР 29 кастрычніка 1976 — 18 кастрычніка 1989 |