wd wp Пошук:

Эрых Альфрэд Гартман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гартман. Эрых Альфрэд «Бубі» Гартман (ням.: Erich Alfred Hartmann; 19 красавіка 1922 — 20 верасня 1993) — нямецкі лётчык-ас, лічыцца найбольш паспяховым пілотам-знішчальнікам за ўсю гісторыю авіяцыі. Пазыўны Карая 1.

У ходзе Другой сусветнай вайны ён здзейсніў 1525 баявых вылетаў, атрымаўшы 352 паветраныя перамогі (з іх 345 над савецкімі самалётамі) у 825 паветраных баях. За невялікі рост і маладжавы выгляд атрымаў мянушку Bubi — малы.

Біяграфія

Будучы ў даваенны час пілотам планёра, Гартман уступіў у шэрагі люфтвафэ ў 1940 годзе, а ў 1942 годзе скончыў курсы падрыхтоўкі пілотаў. Неўзабаве ён быў накіраваны ў 52-ю знішчальную эскадру (ням. Jagdgeschwader 52) на ўсходні фронт, дзе трапіў пад апеку вопытных пілотаў-знішчальнікаў люфтвафэ. Пад іх кіраўніцтвам Гартман развіваў свае навыкі і тактыку, 25 жніўня 1944 года атрымаў Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з дубовым лісцем, мячамі і брыльянтамі, за 301-ю пацверджаную паветраную перамогу.

Сваю 352-ю і апошнюю перамогу ў паветры Эрых Шартман здзейсніў 8 мая 1945 года. Гартман, а таксама вайскоўцы з JG 52 здаліся амерыканскім войскам, але былі перададзеныя Чырвонай Арміі. Абвінавачаны ў ваенных злачынствах і асуджаны да 25 гадоў зняволення ў лагерах строгага рэжыму, Гартман правёў у іх 10 з паловай гадоў, да 1955 года. У 1956 годзе ён далучыўся да перабудаванага люфтвафэ Заходняй Германіі і стаў першым камандзірам эскадры JG 71 «Рыхтгофэн». У 1970 годзе ён сышоў з войска, шмат у чым з-за непрымання ім амерыканскага знішчальніка Lockheed F-104 Starfighter, якім тады ўкамплектоўваліся войскі ФРГ, і пастаянных канфліктаў з вышэйстаячымі начальнікамі.

Зноскі

  1. http://www.nytimes.com/1993/10/23/obituaries/erich-hartmann-german-ace-of-world-war-ii-71.html
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нямецкім крыжам у золаце
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Лётчыкі Германіі
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем, Мячамі і Дыяментамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Згаданыя ў Вермахтберыхце
Катэгорыя·Памерлі ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Ваеннапалонныя Германіі
Катэгорыя·Лётчыкі люфтвафэ
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных