wd wp Пошук:

Эрык Лемінг

Эрык Вальдэмар Лемінг (шведск.: Eric Valdemar Lemming; 22 лютага 1880 Гётэбарг — 5 чэрвеня 1930, Гётэбарг) — шведскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў.

Лемінг спецыялізаваўся на кіданні дзіды, але на розных спаборніцтвах прымаў удзел у іншых дысцыплінах. На сваіх першых Алімпійскіх гульнях 1900 у Парыжы ён заняў чацвёртае месца ў скачку ў вышыню, скачку з шастом і кіданні молата. Таксама ён стаў восьмым у кіданні дыска, 12-м у скачку ў даўжыню, а ў трайным скачку яго вынік невядомы.

На пазачарговай Алімпіядзе 1906 у Афінах Лемінг удзельнічаў ўжо ў дзевяці дысцыплінах, і выйграў чатыры медалі — залатую ў кіданні дзіды і бронзавыя ў штурханні ядра, дзесяцібор’і і перацягванні ліны. Аднак гэтыя медалі лічацца неафіцыйнымі, бо спаборніцтвы арганізоўваў не Міжнародны алімпійскі камітэт.

Праз два гады Лемінг удзельнічаў у Гульнях 1908 у Лондане, на якіх кіданне дзіды было афіцыйна ўключана ў праграму. Ён стаў двухразовым чэмпіёнам у кіданні дзіды двума рознымі стылямі, а таксама спаборнічаў у кіданні молата і дыска (таксама двума стылямі).

На сваёй апошняй Алімпіядзе 1912 у Стакгольме Лемінг абараніў свой тытул у кіданні дзіды, усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд, а таксама стаў чацвёртым у кіданні двума рукамі.

За сваю кар’еру Лемінг устанавіў пяць неафіцыйных рэкордаў свету ў кіданні дзіды. У 1912 годзе, пасля Алімпіяды, у Стакгольме ён паказаў вынік 62,34 м, і гэта стала першым афіцыйным рэкордам свету.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Erik V Lemming — 1917.
  2. 1 2 3 18800222 Lemming, Erik Valdemar // Swedish death index Праверана 14 красавіка 2018.
  3. 1 2 Eric Lemming // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lemming, Eric // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/66618122Svenska gravar. Праверана 14 красавіка 2018.
  5. Erik Otto Valdemar Lemming // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты Швецыі
Катэгорыя·Кідальнікі кап’я Швецыі
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Перацягвальнікі ліны
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года
Катэгорыя·Памерлі ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі 5 чэрвеня
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта