У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дуглас.
Э́рык Ду́глас (англ.: Eric Douglas; 21 чэрвеня 1958, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША — 6 ліпеня 2004, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр, сын Кірка Дугласа.
Найбольш знакамітая роля — у камедыі 1986 года «Залатое дзіця». Меў вялікія праблемы з алкаголем і наркотыкамі, меў шэраг правапарушэнняў. Памёр у сваёй Нью-Ёркскай кватэры ад перадазіроўкі наркотыкамі. Пахаваны на Вествудскіх Мемарыяльных могілках, Каліфорнія.