wd wp Пошук:

Эрнэст Маніс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маніс. Антуан Эманюэль Эрнэст Маніс (фр.: Antoine Emmanuel Ernest Monis; 23 мая 1946, Шатанёф-сюр-Шарант, дэпартамент Шаранта — 25 мая 1929, Мандузій, дэпартамент Верхняя Гарона) — французскі палітык і дзяржаўны дзеяч, з 2 сакавіка 1911 па 27 чэрвеня 1911 года быў прэм’ер-міністрам Францыі, узначальваў кабінет міністраў.

Біяграфія

Унук імігрантаў з Іспаніі. Яго бацька — судовы прыстаў, два тэрміны (1851—1854 і 1869—1870) быў мэрам Шатанёф-сюр-Шаранта — роднага горада Эрнэста.

Пасля атрымання юрыдычнай адукацыі ў Пуацье Антуан Эманюэль Эрнэст Маніс працаваў адвакатам у горадзе Каньяку, а затым ў 1879 годзе заснаваў юрыдычную фірму ў Бардо.

Палітычная кар’ера Эрнэста Маніса пачалася неўзабаве пасля выбараў 1871 года, у якасці члена гарадскога савета ў Каньяку.

У 1885 годзе абраны дэпутатам у парламент ад Жыронды, быў спачатку рэспубліканцам, а затым далучыўся да радыкалам.

З 1891 года — сенатар.

У 1899—1902 гадах атрымаў партфель міністра юстыцыі ў кабінеце міністраў П’ера Мары Вальдэк-Русо. У час, калі Маніс займаў гэтае месца, жанчыны, упершыню ў гісторыі Францыі, былі дапушчаныя да юрыдычнай практыцы.

У 1910 году Антуан Эманюэль Эрнэст Маніс абраны віцэ-прэзідэнтам Сената Францыі.

2 сакавіка 1911 года Эрнэст Маніс сфармаваў і ўзначаліў уласны кабінет, які быў ва ўладзе менш чатырох месяцаў.

Антуан Эманюэль Эрнэст Маніс памёр у Верхняй Гаронеода 25 мая 1929 г.

Зноскі

  1. 1 2 http://www.senat.fr/senateur-3eme-republique/monis_ernest0193r3.html
  2. 1 2 Antoine, Emmanuel, Ernest Monis / Assemblée nationale
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Шаранта
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Францыі
Катэгорыя·Палітыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Верхняя Гарона
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Францыі
Катэгорыя·Адвакаты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Юрысты Францыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Марскія міністры Францыі