wd wp Пошук:

Эрнэст Магнус Дэнгаф

Эрнэст Магнус Дэнгаф (15811642) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кашталян парнаўскі (16351640), ваявода парнаўскі (16401642), староста дорпацкі і цельшаўскі.

Біяграфія

Прадстаўнік нямецка-балтыйскага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік», які паходзіў з Ліфляндыі. Старэйшы сын ваяводы дорпацкага Герарда Дэнгафа (пам. 1598?) і Маргарыты фон Цвайфельн (пам. 1622). Малодшыя браты — палкоўнік Герман Дэнгаф (пам. 1620), ваявода паморскі Герард Дэнгаф (каля 15901648), ваявода дорпацкі і серадзскі Каспер Дэнгаф (15881645).

У 1635 годзе Эрнэст Магнус Дэнгаф быў прызначаны кашталянам парнаўскім, а ў 1640 годзе атрымаў пасаду ваяводы парнаўскага. Удзельнік войнаў Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй і Швецыяй. З 1625 года прыняў удзел у кароннай камісіі, створанай для заключэння мірнага дагавора паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Удзельнічаў у заключэнні Альтмаркскага (1629) і Штумсдорфскага (1635) перамір’яў.

У 1633 годзе Эрнэст Магнус Дэнгаф атрымаў ад германскага імператара Фердынанда II Габсбурга тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яму належаў замак Вальдау ў даліне р. Прэгель ва Усходняй Прусіі.

Сям’я

Быў у шлюбе з баранэсай Кацярынай фон Дона (1606—1659), ад якой меў трох сыноў і адну дачку:

Крыніцы

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 верасня 2016.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэнгафы
Катэгорыя·Ваяводы парнаўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Кашталяны парнаўскія
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты дорпацкія
Катэгорыя·Старосты цельшаўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Эльблёнгу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1581 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1642 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Род Дэнгафаў