Э́рнест Бі́рзніек-У́піт, або Э́рнэстс Бі́рзніекс-У́пітыс[2] (лат.: Ernests Birznieks-Upītis; 6 красавіка 1871, воласць Дзірцыемс, сучасн. Латвія — 30 снежня 1960) — латышскі пісьменнік. Народны пісьменнік Латвіі (1947).
Скончыў Тукумскую гарадскую школу. Настаўнічаў. У 1908 заснаваў кніжнае выдавецтва «Дзірцыемніекі».
Друкавацца пачаў у 1891. Пісаў рэалістычныя апавяданні пра жыццё латышскай вёскі (зборнікі «Алавяданні Упіта», 1900; «Зранку», 1912; «Пад вечар», 1913; «Апавяданні шэрага каменя», 1914). У 1893—1921 жыў у Закаўказзі, стварыў каўказскі цыкл (зборнікі «У каўказскіх гарах», 1924; «Апавяданні Каўказа», т. 1—2, 1927). Аўтар аўтабіяграфічнай трылогіі «Дзённік Пастарыня» (1922), «Пастарынь у школе» і «Пастарынь у жыцці» (абодва 1924), кніг для дзяцей.
На беларускую мову яго творы перакладалі У. Пігулеўскі, Я. Скрыган, Л. Філімонава.