wd wp Пошук:

Эрменехільда Англада Камараса

Эрменехільда Англада Камараса або Англада-і-Камараса (ісп.: Hermenegildo Anglada Camarasa; 11 верасня 1871, Барселона — 7 ліпеня 1959, Мальёрка) — іспанскі (каталонскі) мастак.

Біяграфія і творчасць

Вучыўся ў барселонскай школе вытанчаных мастацтваў, і ў ранніх работах адчуваецца ўплыў яго настаўніка Мадэста Урхеля. У 1894 годзе Англада перабраўся ў Парыж, што дазволіла яму ў большай ступені вызваліцца ад залежнасцяў (зрэшты, уласны стыль Англады наследуе Дэга і Тулуз-Латрэку, збольшага і Клімту). Займаўся ў Акадэміі Жуліяна і Акадэміі Каларосі.

У 1901 разам з Сулаагай прыняў удзел у міжнароднай выставе ў Дрэздэне, меў вялікі поспех. У далейшым выстаўляўся па ўсім свеце, быў удастоены залатых медалёў у Венецыі (1907) і Буэнас-Айрэсе (1910). У 1939—1947 жыў у эміграцыі ў Францыі.

Зноскі

  1. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:939D-6ZDT-3?i=914&wc=QZ7W-X5Y%3A335015101%2C335015102%2C335497901&cc=2015324
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Іспаніі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барселоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі Каталоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных