Эратасфен Кірэнскі (стар.-грэч.: Ἐρατοσθένης; 276 да н.э.—194 да н.э.) — грэчаскі матэматык, астраном, географ і паэт.
Заснавальнік навуковай храналогіі, спрабаваў устанавіць даты, звязаныя з гісторыяй Элады.
Доўгі час жыў у Александрыі, з 235 да н.э. — кіраўнік Александрыйскай бібліятэкі. Вызначыў даўжыню зямнога мерыдыяна.