У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эол (значэнні). Эо́л (стар.-грэч.: Αἴολος, Эалай) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Хоць яго функцыі блізкія да боскіх, ва ўсіх версіях падкрэсліваецца яго паходжанне ад людзей, таму ён з’яўляецца толькі напаўбогам.
Сын Пасейдона і Арны (або сын Пасейдона і Меланіпы[2]), унук старэйшага Эола (паводле іншых, на астравах пасяліўся сын Гіпата[3]). Паводле адной з версій, ускормлены каровай[4]. паводле іншай, нарадзіўся і быў выгадаваны ў Метапонце, куды бегла яго маці. Калі быў выгнаны, пасяліўся на Эолавых астравах у Тырэнскім моры і заснаваў горад Ліпара[5]. Жонка Кіяна, 6 дабрадзейных сыноў[6].
Паводле Гамераўскай «Адысеі» — сын Гіпата[7], уладар вострава Эоліі, Зеўс зрабіў яго гаспадаром над ветрамі, ён бацька шасці сыноў і столькіх жа дачок[8], якія, складаючы шэсць шлюбных пар, вядуць шумнае, поўнае весялосці жыццё ў царскім палацы бацькі.
Паводле Вергілія, Эол жыве на адным з Эолавых астравоў, з’яўляючыся самастойным уладаром паветранай стыхіі.
У Эола знайшоў ветлівы прыём падчас сваіх вандровак Адысей, які правёў на Эоліі месяц і пры растанні з царом атрымаў ад яго ў спадарожнікі спрыяльны зефір, а таксама мех са скуры дзевяцігадовага быка[9], у якім былі зашыты астатнія ветры, са строгім наказам — не адкрываць гэты мех. Спадарожнікі Адысея, мяркуючы, што ў мяшку схаваны скарбы, успаролі яго, — і ветры, вырваўшыся на волю, ізноў збілі Адысея са шляху, прыгнаўшы карабель назад да Эоліі. Гэтым разам Эол адмовіў Адысею ў гасціннасці, калі Адысей стаў другі раз прасіць, Эол прагнаў яго[10].
Паводле вытлумачэння, навучыў мараплаўцаў, як трымаць курс у вобласці Месінскага праліва, і быў названы царом ветраў[11]. Паводле вытлумачэнні, быў астраномам[12].
Само імя «Эол» знаходзіцца ў цеснай сувязі з паняццем рухомасці (пар. αἰόλλω, αἰόλος), якое характарызавала паветраную стыхію. Паданне пра скураны мех з ветрамі ў ім сустракаецца і ў іншых міфалогіях.
Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Эол, або Канака»[13], камедый Антыфана і Эрыфа «Эол», трагедый Лікафрона «Эол» і «Дочкі Эола» (або цёзка). Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса IX 87.
![]() |
Эол на Вікісховішчы |
---|