wd wp Пошук:

Месінскі праліў

Спадарожнікавы здымак Месінскага праліва (NASA).
Від з боку Сіцыліі

Месі́нскі пралі́ў (італ.: Stretto di Messina) — праліў паміж усходнім берагам Сіцыліі і паўднёвым берагам Калабрыі. Шырыня ў самым вузкім месцы праліва — 3,1 км, каля горада Месіна — каля 5,1 км. Натуральныя формы берага і скал, а таксама віры ў гэтым месце звязваюць з легендай пра Сцылу і Харыбду.

Месіна (Сіцылія) звязана паромнай пераправай з паўвостравам з гарадамі Віла Сан Джовані і Рэджа-ды-Калабрыя ў Калабрыі.

У 1957 г. праз Месінскі праліў была пабудавана ЛЭП 220 кВ. Яе пілоны лічацца самымі высокімі ў свеце. Гэта лінія электраперадачы была заменена на падводны кабель, але пілоны былі захаваны і з’яўляюцца мясцовай выдатнасцю.

Месінскі праліў

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пралівы Міжземнага мора
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пралівы Італіі
Катэгорыя·Геаграфія Сіцыліі
Катэгорыя·Месіна