wd wp Пошук:

Эн-Луіза Хэнсан

Эн-Луіза Хэнсан (швед. Ann-Louise Hanson; нар. 4 красавіка 1944, Крыстыянстад, Швецыя) — шведская спявачка[3], якая займаецца музыкай з 1956 года.[4]

Біяграфія

У 1960 годзе яна выпусціла першы хіт «Är du ensam i kväll?», шведская версія «Are you lonesome tonight?» Элвіса Прэслі .

У многіх яе сольных запісах 1960-х выступае Bruno Glenmarks Orkester, і пасля шлюбу Эн-Луіза і Бруна Гленмарка ствараюць гурт «Гленмаркс» з пляменніцай Бруна Карын і пляменнікам Андэрсам. Неўзабаве іх уласны гуказапісвальны лейбл GlenDisc пачаў выпускаць вініл, касеты і, у рэшце рэшт, кампакт-дыскі пад шыльдай «Hanson-Glenmark Production AB».

Эн-Луіз мае сумнеўны гонар выступіўшы на шведскім Мелодыфестываліне трынаццаць разоў без ні воднай перамогі. Адны з самых запамінальных песень, выкананых на фестывалі: «Bara en enda gång» (дуэт з Джонам Балардам) і «Kärleken lever». Эн-Луіза выканала адзін з твораў у нямецкім адборы на конкурс «Еўрабачанне» ў 1962 годзе. У канцы 1980-х пераехаўла ў Францыю разам з Бруна. Цяпер яна застаецца жыхаркай Крысціянстада ў Швецыі.

У 1986 годзе выпускае студыйны альбом Duva — Flyg igen, гэта апошні студыйны альбом Хэнсан, на якім яна падзялілася вядучым вакалам са сваімі дачкамі Джэсікай і Жазэфінай на загалоўным трэку, а таксама выканала дуэтам з Білі Прэстанам песню «So Good, So Fine».

Яна ўдзельнічала ў Мелодыфестываліне 2019 з песняй «Kärleken finns kvar». [5]

Дачка Эн-Луізы Жазэфін Гленмарк нядаўна распачала ўласную музычную кар’еру. 

Альбомы

Сінглы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135282578 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
  2. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Discogs
  4. “Ann-Louise Hanson” (in Swedish). Nationalencyklopedin. http://www.ne.se/ann-louise-hanson. Retrieved on 10 May 2010.
  5. Dahlander, Gustav Artisterna i Melodifestivalen 2019: Hela listan – så blir deltävlingarna(нявызн.)  (недаступная спасылка). Gustavs expertblogg. SVT (27 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2018. Праверана 27 November 2018.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта